Для вучняў 3-4 класаў Валеўскай сярэдняй школы была арганізавана пазнавальная паездка ў г. Мінск.
У нацыянальнай бібліятэцы Беларусі мы пазнаёміліся з яе фондамі, заглянулі ў чытальную залу, наведалі музей кнігі і там знайшлі многа цікавай інфармацыі аб кнігадрукаванні: як выглядалі старажытныя рукапісы, у чым сакрэт старадрукаў, як аздаблялі каштоўныя кнігі, убачылі самую вялікую кнігу з малюнкамі некаторых звяроў і птушак у натуральную велічыню і самую маленькую — велічынёй з пазногаць. Фінальным штрыхам экскурсіі стаў пад’ём на аглядную пляцоўку на даху «алмаза».
У Цэнтры бяспекі МНС з намі правялі навучальны занятах па бяспечных паводзінах у розных жыццёвых сітуацыях працягласцю дзве гадзіны. Мы вучыліся паводзіць сябе ў час землятрусу і навальніцы, у вагоне поезда ці метро, у лесе, на аўтазапраўцы і ў многіх другіх месцах, паспяхова прайшлі доўгі запутаны задымлены цёмны лабірынт і не згубілі ні аднаго члена каманды. Завяршальным акордам стала імітацыя пераварочвання аўтамабіля падчас аварыі. Дзецям і дарослым задавалі шмат пытанняў па розных сітуацыях бяспекі і не на кожнае з іх можна адказаць з ходу і правільна, а здавалася, што мы многа ведаем аб правілах бяспечных паводзін… Дзеці прывезлі з паездкі многа ўражанняў і, вядома ж новых ведаў.
Кацярына Аляксандраўна ШАПЕЛЬ,
Класны кіраўнік 4-ага класа
Валеўская сярэдняя школа, Навагрудскі раён.