Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Из нашей почты Новости

Напярэдадні 15 сакавіка ў дзіцячым садзе ДУА “Міжэрыцкая базавая школа імя У.Ляха”  прайшлі мерапрыемствы прысвечаныя Асноўнаму Закону Рэспублікі Беларусь.

 15 сакавіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пра гэта ведаюць нашы дашкаляты. З нагоды гэтай падзеі былі прымеркаваны разнастайныя мерапрыемствы, бо менавіта ў дашкольным узросце закладваюцца асновы патрыятызму, усведамлення сябе часткай дзяржавы, развіваецца пазнавальны інтарэс да падзей, якія адбываюцца вакол нас.

У нашым дзіцячым садзе прайшлі акцыя «Праспяваем гімн разам», тэматычныя заняткі «Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь», «Сімвалы маёй краіны». Дзеці прынімалі ўдзел у дыдактычных гульнях: “Адгадай права”, “Правы ў казках”.

З выхаванцамі прайшлі гутаркі-развагі з разглядам ілюстрацый “Правы дзіцяці”, “Якія ў дзяцей абавязкі?”.

Выхаванцы дашкольнай установы разам з выхавальнікамі наведалі чытальную залу Міжэрыцкай бібліятэкі, дзе з вялікім задавальненнем разглядалі кнігі пра Беларусь, дзіцячыя часопісы.

Такія мерапрыемствы сапраўды неацэнныя: яны спрыяюць пашырэнню дзіцячых уяўленняў аб дзяржаве і дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, правах грамадзяніна, выхаванню ў дзяцей любові да Радзімы, гонару за яе дасягненні.

Алена Казіміраўна ГАНЧАР,

выхавальнік дашкольнай адукацыі,

Зэльвенскі раён, Міжэрыцкая базавая школа імя У. Ляха.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *