У дзяржаўнай установе адукацыі “Залеская сярэдняя школа Смаргонскага раёна” адбылася сустэча прадстаўнікоў раённага аддзела МНС з вучнямі 5-7 класаў.
Асаблівая ўвага была нададзена правілам паводзінаў у надзвычайных сітуацыях. Падчас сустрэчы вучні ўспомнілі асноўныя нумары дапамогі ў выпадку небяспекі, навучыліся правільна
выкарыстоўваць апавяшчальнік. Навучэнцы прымалі актыўны ўдзел у разгадванні рэбусаў. Разыгралі сітуацыі, як выклікаць правільна выратавальнікаў у выпадку пажару. Асабліва зацікавілі вучняў гульні “Рамонак бяспекі”, “Што ляжыць у скрыначцы?”, падчас якіх вучні адгадвалі прадметы, знаходзілі выйсце з надзвычайных сітуацый.
Завяршылася сустрэча праглядам мультфільма “Спецатрад 112”. Вучні атрымалі ў падарунак буклеты і былі вельмі задаволены праведзеным часам
І. А. Андрыеўская,
Залеская школа Смаргонскага раёна.