Я – беларус, і гэтым ганаруся!

Из нашей почты Новости

          Святочныя мерапрыемствы да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшлі ў дзяржаўнай установе адукацыі «Трасцінская базавая школа”.

Урачыстая лінейка пад ганаровай назвай “Я – беларус, і гэтым ганаруся!” была адкрыта Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь. На лінейцы гучалі словы пра нашу Радзіму на рускай і беларускай мовах, як знак роўнасці і адзінства паміж усімі грамадзянамі нашай краіны. Самым хвалюючым і ўрачыстым момантам свята стала ўручэнне падарункавага выдання “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” юнаму грамадзяніну нашай краіны – вучню 8 класа, якому споўнілася 14 гадоў, Мікуціну Станіславу.   Дырэктар установы  Валянціна Віктараўна павіншавала ўсіх прысутных з дзяржаўным святам і пажадала вучням быць стараннымі, адказнымі, добрымі, справядлівымі, з гонарам і годнасцю звацца беларусамі.

          “Быць грамадзянінам – вялікая адказнасць перад грамадствам, роднымі і блізкімі, у першую чаргу перад самім сабой”, – адзначыла дырэктар. Яна падкрэсліла, што на моладзь ускладаюцца вялікія надзеі. Ад маладога пакалення залежыць, якіх вышынь дасягне краіна ў будучыні.

Галіна Уладзіміраўна САДКОВА,

настаўнік пачатковых класаў,

ДУА “Трасцінская базавая школа”

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *