Цудаў стваральнікі

Из нашей почты

Коробовская школа

Пачаткоўцы – маленькія творцы, якім больш за ўсё падабаецца май­страваць сваімі ру­камі. Не дзіўна, што пасля ўдзелу ў клас­ным мерапрыемстве, прысвечаным народ­най творчасцi, перша­класнікі-другакласнікі зацікавіліся мастацтвам Глы­боччыны.

У глыбоцкім Доме рамёстваў вучняў шчыра прывітала ды­рэктар Святла­на Анатольеў­на Скавырка і запрасіла на выставу Тацця­ны Анатольеў­ны Фаміной “Набываючы майстэрства”. Дзеці з за-давальненнем слухалі рас­повяд аўтара і дзівіліся, якія цудоўныя вырабы стварыла Таццяна Анатольеўна.

Майстар ганчарнай спра­вы Арцём Мікалаевіч Фамін паклікаў на заняткі. Трэба было бачыць, з якім захап-леннем і стараннасцю не па ўзросту сур’ёзныя хлопчыкі, дзяўчынкі ляпілі з гліны сне­гавікоў!

Не менш клопатаў і ўра-жанняў было ў майстэрні Алены Сяргееўны Дабраволь­скай. Паясы з нітачак, сплеце­ныя дзецьмі, ператварыліся ў чароўныя шнурочкі жадан­няў.

Пачаткоўцы разглядвалі цацкі, прымяралі калядныя маскі ад майстра па дрэву Вік­тара Баляслававіча Дудкевіча.

Вучань 2-га класа Мікіта Мішута прапанаваў: “Давайце выйдзем за дзверы, а потым увойдзем… Як быццам зноў прыехалі павучыцца навыкам ткацтва, выцінанкі, пляцення з саломкі, вырабу драўляных цацак!”

Валянціна Антонаўна ВАНЁНАК,

Ганна Станіславаўна ФЁДАРАВА,

настаўнікі пачатковых класаў.

Глыбоцкі раён,

Карабоўская дзіцячы сад–сярэдняя школа імя Р. І. Мацеюна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *