Няхай наша краіна цвіце і зелянее!

Из нашей почты

неделя леса

Мой час – 2019 год.

Мая малая радзіма – Навагрудскі раён, аграгарадок Пятрэвічы.

Я – Дзмітрый Духоўнік, выпускнік Пятрэвіцкага дзіцячага сада — сярэдняй школы.

З 13 па па 20 красавіка 2019 праводзіцца добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу -2019” і прысвечана яна Году малой радзімы, а таксама 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка–фашысцкіх захопнікаў. Зрэшты, у такіх акцыях я разам з сябрамі і дарослымі ўдзельнічаю штогод з 2016-га. Таксама мы займаемся навядзеннем парадку ў прыбярэжнай зоне нашага воднага аб’екта напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку насельніцтва на прыродзе і рыбалоўства.

Хочацца са старонак маёй любімай “Зорьки”сказаць, што гэта  толькі маленькая частка таго, што мы можам зрабіць для нашай зямлі. А калі кожны з нас прыкладзе для гэтага хоць трошкі намаганняў, магчыма, свет зменіцца. І зменіцца да лепшага не толькі знешне, але і ўнутрана.

Прыемна назіраць, як шэрая зямля хутка зелянее пяшчотнымі зялёнымі іголачкамі зусім яшчэ маленькіх і неакрэплых саджанцаў.

Сябры, няхай наша краіна цвіце і зялянее!

Духоўнік Дзмітрый, вучань 11 класа

Пятрэвіцкі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа.

Фота з архіва сайта школы

неделя леса2росточкипосадкинвоая жизнь



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *