Зіма
На дарозе слізкі лёд –
Гэта страшны галалёд!
Ты ідзі спакойна, ціха,
Каб не здарылася ліха.
Новы снег і новы лёд –
Не баюся галалёд.
Міша ГАЛАБУРДА.
У лесе
Снег пасыпаў ледзь-наледзь,
Спаць сабраўся ўжо мядзведзь.
І яму ў мядзвежым сне
Думкі сняцца аб вясне.
Заяц белы стаў зусім –
Не пазнаць яго ўсім.
У ваўка свае турботы –
Зайчыка дагнаць ахвота.
Ды і вельмі-вельмі блізка
Ходзіць хітранькая ліска.
Снег пасыпле – і тады
Замяце ўсе сляды.
Глеб ВІЛЬБІК.
Снегавік
Дзеці выйшлі на двары,
Пачалі капаць сумёты.
Тры вясёлыя сябры
Дзеда лепяць каля плота.
Вельмі-вельмі рады дзеці,
Бо ў іх канікулы!
Чай з цукеркамі, з баранкамі
Мамы піць паклікалі.
А пасля зляпілі горку
Ды з яе каталіся,
Аж да самага да вечара
На двары гуляліся!
Дзіма ПІВАВАРЧЫК.
Ёлка
Вырасла на плошчы ёлка –
Ззяе кожная іголка!
Хто яе туды прынёс?
Ну вядома: Дзед Мароз!
Я ўбачыў яе ранкам,
Калі выйшаў са двара,
Захапіў з сабою санкі –
Любіць санкі дзетвара!
Нас катае Дзед Мароз,
Хоць і шчыпле нас за нос.
Рады-рады дзеці –
Добра жыць на свеце!
Віка ПІСАРЫК.
Фото с сайта www.adalin.mospsy.ru.