Захоўваем традыцыі

Из нашей почты Новости

З даўніх часоў нашы продкі захоўвалі розныя традыцыі, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Адной з такіх традыцый з’яўляюцца Каляды.

 

Дарэчы, на Беларусі  ў залежнасці ад веравызнання Каляды святкуюць ў розныя даты: у католікаў  24 снежня па 6 студзеня і ў праваслаўных вернікаў з 6 па 21 студзеня. У аг. Кватары да сённяшняга дня захавалася традыцыя калядаваць. Увечары, пачынаючы з 13 студзеня па 21 студзеня, моладзь аавязкова майструе калядную зорку, пераапранаецца ў розныя касцюмы, бяруць з сабой «казу» і ідуць калядаваць. Лічылася, што з дапамогай гэтай жывёлы можна выгнаць са двара «нячысцікаў», а таксама разлічваць у наступным годзе на багацце.

Гэты год не быў выключэннем. Калядоўшчыкі наведалі шматлікія гаспадарчыя падворкі з тэатралізаванай праграмай. Яны спявалі песні-шчадроўкі, танцавалі з гаспадарамі, жадалі ім здароўя, дабрабыту ў новым годзе. Гаспадары за гэта шчодра частавалі салодкімі падарункамі. Традыцыі жывуць і захоўваюцца у нашай мясцовасці, як найдаражэйшая спадчына, бо любая традыцыя ў першую чаргу задавальняе духоўны густ і патрэбу чалавека.

Наталля Валер’еўна МАКАВЕЙ, настаўнік гісторыі.

Бераставіцкі раён, школа аг. Пагранічны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *