22 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера«Весяльчак», які арганізаваны на базе Круцілавіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы, прынялі ўдзел у рэспубліканскай хвіліне маўчання, якая была прысвечана 80-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Падчас правядзення мітынгу-рэквіему ў рамках дня памяці і смутку «Помнім і ганарымся» дзеці разам з жыхарамі аграгарадка Круцілавічы і вёскі Данілавічы сабраліся каля помніка загінуўшым воінам-землякам у вёсцы Данілавічы. Выхаванцы ўшанавалі хвілінай маўчання іх памяць, ўсклалі ля помніка жывыя кветкі, выразна прачыталі вершы пра вайну, праспявалі славутую песню «Кацюша».
Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі школьную музейную экспазіцыю «Дарогамі вайны», дзе больш даведаліся пра сваіх землякоў, якія змагаліся за вызваленне Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Такія мерапрыемствы дазваляюць паглыбіць веды выхаванцаў аб падзеях і героях Вялікай Айчыннай вайны.
Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,
дырэктар.
Таццяна Яўгеньеўна ЛАЗОВІК,
старшы выхавальнік.
Дзятлаўскі раён,
Круцілавіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа,
аздараўленчы лагер «Весяльчак».