Кніжкіна лякарня

Из нашей почты Новости

У нашай установе адукацыі ёсць цудоўная бібліятэка з разнастайным бібліятэчным фондам: казкі, вершы і творы беларускіх і замежных аўтараў, дзіцячыя часопісы і газеты, метадычная літаратура, энцыклапедыі.

Бібліятэкар Марына Віктараўна Пачабыт, чулы і добры чалавек. Вучні пачатковых класаў вельмі любяць чытаць і кожны перапынак бягуць у школьную бібліятэку, каб узяць кнігу або абгрунтаваць з Марынай Віктараўнай прачытаны твор, пацікавіцца кніжнымі  навінкамі.

Нажаль кнігі таксама хварэюць і патрабуюць да сябе дапамогі, асабліва, калі дзеці дрэнна з імі абыходзяцца. З мэтай аказання першай дапамогі такім кнігам ў бібліятэцы створана і беспырапынна працуе «Кніжкіна бальніца». А ўрачамі і санітарамі ў ёй працуюць звычайныя школьнікі, якія ў свабодны ад заняткаў час прыходзяць і дапамагаюць Марыне Віктараўне «лячыць» (рамантаваць) кнігі. Дзеці прыносяць с сабой клей, нажніцы, клейкую паперу, правяраюць, якая кніга мае патрэбу ў рамонце. Вучням вельмі падабаецца гэта дабравольная справа. А яшчэ яны прывучаюцца шанаваць кнігі, акуратна з імі абыходзіцца, сочаць за акуратнасцю не толькі сваіх кніг і падручнікаў, але і бачаць, як абыходзяцца з крыніцамі ведаў іншыя дзеці. Пры неабходнасці даюць заўвагі такім вучням, запрашаюць папрацаваць у «Кніжкінай бальніцы».

Як паведаміла бібліятэкар, дзеці сталі больш акуратна абыходзіцца з кнігамі, стала намнога менш кніг з вырванымі і бруднымі старонкамі, вырасла колькасць чытальнікаў. А яшчэ амаль заўсёды ў іх узнікае жаданне прачытаць тую кнігу, якую парамантавалі. Нават нейкае спаборніцтва існуе паміж вучнямі, хто больш «палечыць» і прачытае выратаваных кніг.

Таццяна Мікалаеўна ГАЛАВАЧ,

настаўнік пачатковых класаў.

Мастоўскі раён,

Мілявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *