Гродзеншчына: гісторыя шматгадовая і багатая

Из нашей почты Новости

2024 год багаты на шматлікія падзеі. Адна з іх – васьмідзесяццігоддзе ўтварэння Гродзенскай вобласці.

Мерапрыемствы, прысвечаныя даце, разгарнуліся ва ўсіх кутках Гродзеншчыны. Не стаў выключэннем і Астравецкі раён. Шостага мая ў шматфункцыянальным цэнтры сацыяльна-культурнага прызначэння і творчасці моладзі прайшла тэматычная дыялогавая пляцоўка «Гродзеншчына: гісторыя шматгадовая і багатая». Прысутнічалі на мерапрыемстве салдаты, а таксама моладзевы актыў.

 У ходзе мерапрыемства бібліятэкарам быў прыгаданы ключавы факт: 20 верасня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР з Беластоцкай, Брэсцкай і Баранавіцкай абласцей была створана Гродзенская вобласць. Дасягненні вобласці, а таксама цікавыя факты з гісторыі былі нагаданы ў працэсе размовы. Выстава-панарама «Гродзеншчына – маё натхненне і любоў», а таксама фотавыстава «Астравец: гісторыя і сучаснасць» дапамаглі бліжэй пазнаёміцца з жыццём рэгіёна, акунуцца ў мінулае і ўспомніць як выглядаў Астравец раней.

Настаўнік гісторыі школы № 2 г. Астраўца Павел Яўгенавіч Маркун у даступнай форме з выкарыстаннем прэзентацыі пазнаёміў прысутных з гістарычнымі набыткамі Гродзенскай вобласці. Відэматэрыялы, прадэманстраваныя ў працэсе мерапрыемства, дапамаглі глыбей пазнаць Гродзеншчыну, адкрыць для сябе новае і невядомае.

Працаваў і адкрыты мікрафон. Свае цудоўныя музычныя нумары пра родны край прысутным у зале падарылі артысты цэнтра культуры.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *