Дзеці ліхалецця

Из нашей почты Новости

Навучэнцы 9–10 класаў Хвінявіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы ў рамках вывучэння вучэбнага прадмета «Гісторыя Беларусі», з мэтай фарміравання павагі да гістарычна-культурнай спадчыны і традыцый беларускага народа, умацавання маральных якасцей моладзі ў канцы года наведалі народны гісторыка-краязнаўчы музей «Дзеці ліхалецця» у г. п. Наваельня.

Экскурсавод расказала пра гісторыю стварэння музея, які прысвечаны гісторыі міжнароднага піянерскага лагера, пра цяжкае жыццё дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцаў вельмі ўразіў трагічны лёс непаўналетніх сведкаў вайны. Асабліва запомніліся ўспаміны італьянкі Палет Глюкозіа: «У прытулку пачаліся эпідэміі. Дзеці згаралі як свечкі… Па два-тры чалавекі за ноч. Старэйшыя даглядалі іх, як маглі. Але не было ні лекаў, ні медыцынскай дапамогі…».

Музей «Дзеці ліхалецця» – гэта сапраўды тое месца, якое не пакіне раўнадушным нікога.

Вольга Сяргееўна ТУМІН,

настаўнік гісторыі.

Дзятлаўскі раён,

Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *