У пачатку навучальнага года для малодшых школьникаў Беларусі Цэнтральным камітэтам БРПА быў прапанаваны праект «Палесскія рабінзоны». Вучні Беліцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Наталлі Сцяпанаўны Губарэвіч і настаўніка пачатковых класаў Элы Генрыхаўны Блашко вырашылі адправіцца ў падарожжа, даўжыней у цэлы навучальны год, якое складалася з сямі маршрутаў. Заданні для кожнага маршрута емкія і цікавыя,таму і выконваліся з задавальненнем.
Работу вырашылі пабудаваць такім чынам,каб асноўная каманда «Бусляняты» пракладвала маршрут, а потым падключаліся астатнія вучні. Такі падыход дазволіў прыняць удзел усім навучэнцам пачатковай школы ў цікавым падарожжы. Каманда «Бусляняты» у саставе камандзіра Ягора Радзько, Софіі Масла, Веры Масла, Ульяны Міцкевіч і Ангеліны Салдаценка злажаная і мэтанакіраваная, здольная пераадолець любыя перашкоды. Менавіта таму яны ў прошлым навучальным годзе ў праекце «Суперзорачка» занялі трэцье месца ў раенным этапе.
Каб дзеці адчулі ўсе хараство вандравання, на пачатак падарожжа педагог-арганізатар правеў квэст-гульню па старонках аднаіменнай кнігі беларускага пісьменніка Янкі Маўра. Усе інтэрактыўна ўжываліся ў вобраз рабінзонаў, прымяралі на сабе ролі падарожнікаў. Маршруты праекта пералістываліся, як старонкі цікавай кнігі, прыносілі мноцтва новых ведаў, вызывалі непаддзельны інтарэс у дзяцей. Трэба адзначыць, што заданні вельмі замыславатыя, але ад гэтага яшчэ цікавей ісці па невядомых дарогах да мэты. За пошукамі і выкананнямі заданняў неяк неўзаметку ляцеў час. На сённяшні дзень адолелі 5 этапаў і выйшлі на фінішную прамую. Можна расказаць аб пазітыўных эмоцыях і ўраджаннях ад праходжання маршрутаў, бо заданні розныя і не падобныя адзін да аднаго. Са слоў саміх дзяцей, вельмі спадабаліся заданні маршрутаў №№ 2 і 5. «Пікнік на прыродзе» – маршрут № 2, складаўся з некалькіх накірункаў: назіранні за прыродай, маляванне на плэнэры, пачастунак чаем са шматлікіх лекавых траў, расказ аб іх карысці, выстаўка-экспромт малюнкаў. Маршрут № 5 «Зяленая аптэка», на якім дзеці знаеміліся з уласцівасцямі лекавых траў, расказвалі аб іх, адгадвалі іх па апісанню, выконвалі гульневыя заданні «На прыеме ў доктара».
Кожны маршрут абавязкова фіксіраваўся ў электронным дзенніку ў супольнасці VK Беліца БРПА Гродзенская вобласць. Дарэчы, карыстаючыся момантам, запрашаем на нашу старонку ў сацыяльныя сеткі, дзе вы паглядзіце фота і відэа справаздачу і адзначце, калі ласка, лайкамі, калі што спадабалася. Гэта вельмі цікава! Пасля выканання маршрута па QR-кодзе трэба зайсці на сайт і атрымаць новы маршрут і заданні. Мы спадзяемся, што зможам адолець усе перавалы і дайсці да фінішу вельмі дастойна. Каманда настроена на перамогу, але які б не быў вынік удзелу, атрыманыя веды па здароваму ладу жыцця дапамогуць дзецям і ў далейшым, закладуць падмурак і будуць першай прыступкай да развіцця навыкаў турызму і прабудзяць любоў да падарожжаў па роднаму краю.
Інна Анатольеўна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,
настаўнік мастацтва.
Лідскі раён,
Беліцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.