Ты гары, гары мой касцёр – мой таварыш, мой сябар, мой настаўнік

Из нашей почты Новости Поляна друзей

Чырвоны гальштук, піянерскі салют, цімураўскія заданні… Многія з цяперашніх настаўнікаў с усмешкай успамінае гэтыя цудоўныя дні сваёй піянерскай маладосці. З задавальненнем бегалі на пошту забіраць сваю любімую газету «Зорьку».

У музеі «Спадчына» Беліцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы ёсць экземпляр газеты № 33(869) ад 19 жніўня 1961 года. Малыя хлапчукі і дзяўчаты з чырвонай зорачкай на фартушках і лацканах касцюмаў не толькі марылі, але рабілі ўсе, каб уступіць у піянеры 19 мая на ўрачыстай лінейцы ля помніка Леніна. Каб заслужыць такі гонар, акцябратам трэба было выканаць шмат: добра вучыцца, быць першымі ў справах, паважаць дарослых, удзельнічаць у зборы макулатуры і металалому, быць добрым сябрам і ведаць правілы піянераў на зубок. Гэта юнацтва многіх пакаленняў.

Вельмі пашанцавала вучням Беліцкага дзіцячага сада- сярэдняй школы з педагогам-арганізатарам Наталляй Сцяпанаўнай Губарэвіч. Сучасныя школьнікі не завісаюць на перапынках і пасля ўрокаў у гаджэтах, а бягуць у піянерскі пакой і ведаюць, што іх чакаюць новыя заданні, конкурсы, квэсты і падарожжы…

На савеце піянерскай дружыны імя М. М. Фешчанка ўсе адзінагалосна вырашылі прыняць актыўны ўдзел у рэспубліканскім марафоне #Пра100годдзе. Да пераадольвання этапаў творча падыходзілі, выканвалі ўсе праекты з энтузіазмам і жаданнем. Можам адзначыць, што рэалізавалі міні-праект «100годдзе. Фотафакт», яго і шмат цікавых работ можна паглядзець на нашай староныцы VK «Беліца БРПА Гродзенская вобласць». Там знайшлі месца фатаграфіі з Летапісі піянерскай дружыны Беліцкай школы імя Алега Кашавога, імя якога яна насіла першапачаткова.

З пачаткам новай чвэрці піянеры школы ўдзельнічаюць у міні-праекце «Музейныя гі100рыі», у якім расказваюць аб экспазіцыя школьнага гісторыка-этнаграфічнага музея «Піянерыя 20 века». Шмат цікавага можна даведацца, калі зайсці ў музейны архіў. Актывісты дружыны вырашылі  дапаўніць экспазіцыю і праводзяць дыялогавую плошчу «Сустрэчы на ўсе 100» з педагогамі-ветэранамі, якія пачыналі сваю настаўніцкую дейнасць у якасці піянерскіх важатых. Некаторыя з іх на пенсіі Ірына Іосіфаўна Дудзіч і Ванда Вітольдаўна Качан, некаторыя яшчэ працуюць настаўнікамі Чэслава Іосіфаўна Валюк і Алена Баляславаўна Карповіч. І нашы акцябрацкія зорачкі выконваюць крок за крокам, каб лепшых з лепшых маглі прыняць ў рады БРПА ў юбілейны дзень 19 мая.

Яшчэ адна акцыя праходзіць у школе да юбілея – «100 віншаванняў для БРПО». Уся інфармацыя сабіраецца і адлюстроўваецца на інфармацыйным стэндзе, каб кожны мог азнаёміцца з актыўнай падрыхтоўкай да святкавання.

Гады бягуць, але як прыемна, што не гаснуць языкі полымя піянерскіх кастроў, так яскрава ўвысь ляцяць піянерскія песні, і, як нітка Арыядны, вядзе нас за сабой, аб’ядноўваючы ў адзінае цэлае і ззяе наша любімая газета ўсіх пакаленняў, наша «Зорька»!

Інна Анатольеўна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,

настаўнік мастацтва.

Лідскі раён,

Беліцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *