Дзень касманаўтыкі, які адзначаецца штогод, вельмі значнае свята для ўсіх жыхароў планеты Зямля. З простага слова ў эфіры «Паехалі», сціпла вымаўленага першым касманаўтам Юрыем Гагарыным, пачалася касмічная эра.
Сярод школьнікаў пачатковых класаў Беліцкай школы быў праведзены конкурс малюнкаў «Касмічныя гісторыі», прысвечаны Дню касманаўтыкі. Пераможцамі сталі вучні акцябрацкай зорачкі «Васількі». Многія з іх наведваюць гурток малявання «Маленькія чараўнікі», на якім вучацца правільна састаўляць кампазіцыю, суадносіць прапорцыі па велічыні. Касмічная тэма – вельмі цікавая, бо ты мроіш і на лісце паперы перадаеш свае хваляванні, пачуцці. Старэйшыя школьнікі ўдзельнічалі ў віктарыне «Касмічныя таямніцы».
Іна Анатольеўна ВАЙЦЕХОЎСКАЯ,
настаўнік мастацтва,
Лідскі раён, Беліцкая школа.