Ужо каторы год запар у канцы мая ў сярэдняй школе № 14 г. Ліды праводзіцца Тыдзень фізічнай культуры, здароўя і АБЖ для навучэнцаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Яшчэ напярэдадні была арганізавана фотавыстава «Мая спартыўная сямъя» ў фае першага паверху. Найбольш актыўны ўдзел прынялі навучэнцы 2 класаў, стварыўшы цэлыя фотагалерэі. Ужо інфармацыйнай гадзінай для ўсіх класаў нашай школы быў зададзены тон будучаму Тыдню: яна была прысвечаны алімпійскай тэматыцы, а таксама спатрыўным і турыстычным аб’ектам нашага роднага горада Ліды, які сёлета святкуе сваё 700-годдзе! Настаўнікі, зыходзячы з узроставых і індывідуальных асаблівасцей свайго класа, дапаўнялі або спрашчалі яго пры выкарыстанні.
А для другіх класаў прайшла віктарына “Ведай правілы руху як табліцу множання!”, якая была вельмі актуальнай, таму што яшчэ раз напомніла рабятам аб тым, як яны павіны паводзіць сябе на дарогах горада падчас летніх канікулаў.
Новае – эта добра забытае старое. Традыцыйная “Спартландыя” для трэццякласнікаў прайшла на «ура!». Паказаць свае ўменні ў бадмінтоне, праскакаць як мага хутчэй у мяху, на хуткасць прабегчы з лыжкай, у якой знаходзіцца тэнісны шарык гэта далёка няпоўны спіс эстафет, у якіх удзельнічалі нашыя спартсмены. Іх волі да перамогі мог пазайздросціць нават прафесійны спартсмен! Старшынёй журы на спаборніцтвах быў дырэктар школы – і гэты момант яшчэ больш падбадзёрваў рабят быць «на вышыні».
Таксама ў аўторак прайшло першынства па піянерболе сярод 4 класаў. Балельшчыкі транспарантамі падтрымкі трымалі спартыўны запал усё мерапрыемства. Дадзенае мерапрыемства выклікала непадробную цікавасць у навучэнцаў і, спадзяюся, паўплывала на выбар аб’яднання па інтарэсах на наступны навучальны год.
У сераду пераняла эстафету Літаратурная гасцёўня для першых класаў «Азбука здароўя». Бібліятэкары прыцягнулі да мерапрыемства навучэнцаў групы падоўжанага дня, падрыхтавалі цікавыя практычныя заданні, чым выклікалі жывую цікавасць у першакласнікаў і стварылі станоўчы эмацыйны настрой разам з пазнавальнасцю мерапрыемства.
Ужо з пачатку чацвётрай чвэрці кожны чацвер у нашай установе адукацыі праводзяцца музычныя дынамічныя перапынкі для пачатковай школы. Усе рухі навучэнцы схоплівалі на раз, і гэты занятак не выклікаў у іх асаблівых цяжкасцяў. Дынамічныя перамены — адзін з найбольш удалых мерапрыемстваў Тыдня, так як мае свой працяг і па цяперашні час.
Квэст – гульня па АБЖ «Сам сабе я памагу – сваё здароўе зберагу!» першапачаткова была запланавана для правядзення на стадыёне, але з-за пагодных умоў была перанесена ў будынак школы. Рабяты рухаліся камандамі па станцыях і адказвалі на пытанні па АБЖ, выконвалі практычныя заданні, адгадвалі, што знаходзіцца ў «чорнай скрыні».
Чацвер – дзень стадыёна. Спаборніцтвы па бегу 500 метраў для 4 класаў паказалі наймацнейшых з наймацнейшых. Падтрымаць нашых марафонцаў прыйлі цэлыя сем’і, бабулі і дзядулі. Хочацца выказаць удзячнасць настаўнікам пачатковых класаў, якія «трымалі руку на пульсе», штодня размяркоўваючы дзяцей па камандах на розныя спаборніцтвы, ствараючы максімальны і аптымальны ахоп мерапрыемствамі ўсіх без выключэння навучэнцаў класа.
Усе мерапрыемствы, якія праходзілі ў рамках Тыдня, штодня асвячаліся на стэндзе, спецыяльна абсталяваным для гэтага. Урач нашай школы саставіла лісток парад – рэкамендацый для законных прадстаўнікоў навучэнцаў «Здаровы лад жыцця школьніка на кожны дзень — гэта як?», які мы размясцілі на сайце школы.
У пятніцу таксама меў месца быць «Фестываль народных рухомых гульняў» для 2 класаў, які адзначаўся арыгінальнасцю і навізной. Мерапрыемства прайшло эмацыйна і ў пазітыўным настроі.
Падводзіліся вынікі індывідуальных першынстваў па скачках праз скакалку, падцягванні на перакладзіне, бегу 30 метраў, дзе выбіраліся тры лепшых выніка на паралелі. Вялікая колькасць рабят атрымал граматы , камандныя і ва ўласным заліку.
Магчыма, хтосьці паставіцца скептычна да вялікай колькасці грамат і назаве гэта раздачай, але… нават дарослага чалавека адзнака заслуг цешыць яго самалюбства і павышае самаацэнку. Так што ўжо казаць пра 7-10-гадовых рабят, якіх гэтая грамата стымулюе на далейшае заваяванне вяршыняў і дасягненне поспехаў?!
Сапраўды, здароваму чалавеку патрэбныя тысячы рэчаў, а хвораму чалавеку патрэбна ўсяго адна рэч – здароўе. Таму здароўя жадаем усім чытачам «Зорьки»!
Наталля Раманаўна ДАЎКШЫС,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя,
г. Ліда, школа № 14.