Наш родны край

Из нашей почты

Малая радзіма – зусім не маленькая для душы і сэрца. Гэта частка нашага жыцця, наша дзяцінства і юнацтва, першыя сябры і першае каханне, першыя надзеі, перамогі і няўдачы. І дзе б потым нам ні даводзілася бываць, менавіта бацькоўскі край застаецца самым райскім месцам на зямлі, дзе самае свежае паветра, самая смачная вада і самы таямніча-загадкавы лес. Куды б ні закінуў нас лёс, заўсёды будзем звязаны нябачнымі ніткамі са сваёй малой радзімай, якая заўсёды жыве ў сэрцы.

Краязнаўчая квэст-гульня, прысвечаная малой радзіме, прайшла ў Дварэцкай школе для 5–7-х класаў у шосты школьны дзень. Удзельнікі квэста выконвалі заданні на станцыях «Славутасці і страчаная спадчына Дварца», «Ваенная гісторыя Дварца», «Дварэц – цэнтр сельскага савета», «Вытворчыя мерапрыемствы Дварэцкага сельскага савета», «Гісторыя адукацыі на Дварэччыне». Для выканання заданняў на апошняй станцыі вучні наведалі школьны гісторыка-краязнаўчы музей.

У чарговы раз вучні нашай школы ўпэўніліся: «Наша Дварэччына – мясціна ўнікальная. Мы жывём у прыгожым кутку Беларусі з багатай гісторыка-культурнай спадчынай і цудоўнымі народнымі традыцыямі. І нам, дварчанам, ёсць чым ганарыцца!».

Марына Іванаўна ІГНАЦІК,

класны кіраўнік 7-га класа,

Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *