Віват, лета!

Из нашей почты

У школе № 3 г .Навагрудка гасцінна расчыніў дзверы лагер «Нашчадкі традыцый». Усе дзеці з задавальненнем ходзяць у лагер.

У аснову працы лагера пакладзена гульнёвая праграма «Выратавальнікі, наперад!» з цесным ўзаемадзеяннем з Навагрудскім РАНС. На час змены дзеці сталі членамі трох каманд «Юныя медыкі», «Юныя пажарныя», «Юныя інспектары дарожнага руху». Рабяты ўдзельнічаюць у практычных занятках і творчых справах, конкурсах «Лепшы выратавальнік», «А ну-ка, выратавальнікі!», гульні «Што? Дзе? Калі?», спартландыі «Лоўкія, смелыя, моцныя, умелыя», алімпіядзе «Небяспечныя правілы паводзін», гульні-падарожжы «Дарога ў царства Небяспекі».

Прадстаўнікі Навагрудскага РАНС дапамагаюць дзецям засвоіць правілы небяспечных паводзін у разнастайных сітуацыях, падчас сустрэч і экскурсій знаёмяць з алгарытмам небяспечных паводзін, раскрываюць сакрэты нялёгкай працы выратавальніка.

Асобая ўвага надаецца правядзнню мерапрыемтсваў, прымеркаваных да знакавых падзей у гісторыі нашай Радзімы. Арганізаваны экскурсіі ў краязнаўчы музей г. Навагрудка, «Музей яўрэйскага супраціўлення» г. Навагрудка, наведванне салдацкіх могілак і ўскладанне кветак у гонар 80-годдзя вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У рамках рэспубліканскага марафона «Дзіцячы аўтацягнік» наведалі Музей нацыянальнай культуры г. Іўя.

Не абыдзецца жыццё ў лагеры і без пазнавальна-забаўлянчых мерапрыемстваў: конурс «На сонечнай палянцы», квэст «Загадкі лета», бібліятэчныя гасцёўні, віктарына «Гэтыя забаўныя жывёлы», канцэрт «Прывітанне, лета!».

Таццяна Уладзіміраўна ВЕЕЎНІК,

педагог-арганізатар,

г. Навагрудак, школа № 3 імя В. Г. Гаховіч.

 аздараўленчв лагер «Нашчадкі традыцый».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *