Адказнасць кожнага

Из нашей почты Новости

У філіяле «Міхалішкаўская сельская бібліятэка» у прававога праекта «Права на ўсіх» прайшоў дыялог «Адміністратыўныя правапарушэнні супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарта».

Перад навучэнцамі выступіў старшы ўчастковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Яўгеній Уладзіміравіч Арлоўскі. Госць нагадаў дзецям аб важнасці захавання правіл дарожнага руху, перасячэння чыгуначных пуцей, правіл электрасамакатаў, скутэраў, веласіпедаў.

Супрацоўнік міліцыі падрабязна растлумачыў аб адказнасці непаўналетніх за кожнае правапарушэнне. Дыялог атрымаўся насычаным і змястоўным.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *