Назвы малой радзімы

Белая Русь Из нашей почты

Туров на макетеТам, дзе вольна нясе свае воды Прыпяць, у краі палескіх лясоў, размясціўся адзін з самых прыгожых, старажытных, загадкавых беларускіх гарадоў – Тураў. Яго тысячагадовая гісторыя пакінула нам шмат таямніц. Адна з іх – паходжан­не назвы “Тураў”. Ёсць некалькі меркаванняў.

Першае – назва паходзіць ад імя заснавальніка горада. “Было гэта даўно. Прыйшоў князь Тур з вялікім войскам, а прыйшоў сюды ён таму, што былі тут выгоды вялікія – звяры, рыба, рознае птаства. Аднойчы князь заснуў на гары. І сніць ён, быццам ляжыць ён на паднятым возе, а кругом яго гарады. Прачнуўся князь і зразумеў, што трэба яму будаваць тут вялікі горад… і назва таго горада Тураў”. У Іпацьеўскім летапісе згадана: “…бо Рогволод прішел із заморья і імяше власть свою в Полоцке, а Туры в Турове от него же і туровцы прозвашася…”

Таким видел Туров Наполеон Орда

Другое тлумачэнне звязвае назву горада з дзікай жывёлінай – турам, якая ў вялікай колькасці вадзілася ў лясах наўкол Турава. Такі выбар быў невыпадковы. Гэта быў бясстрашны, зграбны звер, які не зварочваў з дарогі перад паляўнічымі, хутка раз’юшваўся. Моц яго была такая, што тур лёгка мог падняць на рогі каня разам з коннікам. Тур лічыўся свяшчэннай жывёлай, яго абагаўлялі. Напрыклад, рог – рытон – выкарыстоўваўся ў якасці магічнай пасудзіны. Выпіць з яго – набрацца сілы, здароўя, павялічыць здольнасць прадаўжэння роду. Але пасля прыняцця хрысціянства тур стаў прамысловай жывёлінай і хутка быў знішчаны як від.

Існуе і трэцяя версія. Паданне гаворыць, што на месцы, дзе ўзнік горад, у старажытнасці было капішча – месца пакланення і ахвяравання тагачаснага навакольнага люду ідалу-заступніку, які меў імя Тур (магчыма, Тор).

Паводле яшчэ адной мясцовай легенды, назва горада паходзіць ад рэчкі Тураўлянкі, якая ўпадае ў Прыпяць і працякае недалёка ад старажытнага замчышча.

Город

І самая непраўдападобная, на наш погляд, гісторыя звязвае назву горада з нейкім “туркам” (мабыць, значная была фігура), які ў час набегу, перабіраючыся па тонкім лёдзе на кані, ці то сам праваліўся пад лёд і ўтапіўся, ці то сваю багатую шапку ўтапіў.

А яшчэ па-французску “туре” – башня, вежа. А так як на Замкавай гары быў пабудаваны палац, па вуглах якога стаялі вежы-туры, то яшчэ адзін варыянт паходжання назвы напрошваецца сам сабой…

Усе мы любім слухаць неверагодныя гісторыі, нас прываблівае незвычайнае. У гэтым сэнсе наш горад – цікавая кніга, чытаючы якую, адкрываеш для сябе таямніцы малой радзімы і сакрэты прод­каў. Кожны чалавек павінен ведаць, адкуль яго карані, як жылі папярэднікі, якія мелі звычаі і традыцыі.

Кацярына і Ганна ЗЯМЛЯНІК, вучаніцы 2-га класа.

Жыткавіцкі раён, г. Тураў, школа № 2.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *