Тэматычны ўрок под такой назвай для вучняў 11-га класа Валеўскай школы прайшоў на выбарчым участку нумар 17, які размяшчаецца ў будынку школы.
Вучні аналізавалі артыкулы Канстытуцыі краіны, Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з стадыямі выбарчага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь. Аб тым як будзе працаваць участковая выбарчая камісія на ўчастку нумар 17 расказаў яе старшыня, дырэктар установы А. В. Падліпскі.
З вынікамі апошніх прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў будучыя выбаршчыкі пазнаёміліся на сайце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Такі ўрок-практыкум садзейнічае фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі і прававой культуры моладзі, што і з’яўляецца адной з найважнейшых задач школьнага прадмета «Грамадазнаўства».
Тамара Мікалаеўна СУРАГА,
настаўнік гісторый і грамадазнаўства
Навагрудскі раён, Валеўская школа.