Вядомы на ўсю краіну аграблогер Дзяніс Юр’евіч Трафімчык завітаў да дашкольнікаў Круцілавіцкай школы.
У рамках рэалізацыі праекта «Круцілавічы – здаровы пасёлак» і адукацыйнага праекта «Здаравейка – я расту здаровым», які праходзіць ва ўстанове адукацыі, Дзяніс Юр’евіч расказаў выхаванцам пра заняткі футболам у футбольным клубе, дзе ён з’яўляецца трэнерам. Трэнер паказаў сваю старонку ў інстаграме, на якой паказана ўся гісторыя заняткаў і развіцця поспехаў удзельнікаў клуба. Дзяніс Юр’евіч таксама расказаў і пра свае поспехі: шматлікія граматы, медалі, кубкі. Не абышоў бокам і найбольш вядомую старонку «аграблог Граніт-Агра», за вядзенне якой узнагароджаны медаллю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы з цікавасцю слухалі аграблогера, задавалі пытанні і паабяцалі весці здаровы лад жыцця і калі стануць школьнікамі – запісацца ў футбольны клуб. Сустрэча прайшла на пляцоўцы дашкольнай группы, таму напрыканцы дзеці з трэнерам змаглі сыграць у футбол. Такія сустрэчы заўсёды прыносяць шмат станоўчых эмоцый і дабра ўплываюць на развіццё дзяцей, дазваляюць пазнаёміць выхаванцаў з разнастайнымі відамі прафесійнай дзейнасці дарослых, іх хобі і захапленнямі, унесці ў жыццё выхаванцаў радасць ад зносін з цікавымі людзьмі, а таксама прывіць дзецям пэўныя культурныя каштоўнасці.
Вольга Анатольеўна БАНДАРЭНКА,
выхавацель дашкольнай адукацыі,
Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.