Да 110-годдзя народнага паэта Беларуси Аркадзя Куляшова

Новости

У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацства прайшло адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы «Перад сабой і светам будзь праўдзівы…», прысвечаннае 110-годдзю народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова.

Пачалося мерапрыемства з цудоўнай ігры на беларускай дудзе ўнука Аркадзя Куляшова Ўладзіміра Берберава (фалькларыста, дудара і кіраўніка гурта «Ліцвіны»). Прысутнічалі на адкрыцці дырэктар Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацства Алена Аляксандраўна Макаранка, вядучы архівіст музея Наталля Мізон, родныя паэта, людзі, якія яшчэ памятаюць яго, даследчыкі творчасці і вучні 8 класса гімназіі № 40. Каля 40 прадметаў ўключае у сябе літаратурна-дакументальная выстава, і пачынаецца, канешне, з дзяцінства.

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў нарадзіўся чацвёртага лютага 1914 года ў вёсцы Саматэвічы Магілёўскага района. Пачаў справабаць пісаць будучы сямігадовым хлопчыкам, а пepшы вepш нa бeлapycкaй мoвe быў нaдpyкaвaны ў клiмaвiцкaй гaзeцe «Haш пpaцaўнiк» у 1928 гoдзe. У тым жa годзе вядyчы лiтapaтypны чacoпic Бeлapyci «Пoлымя» нaдpyкaвaў ягo вepш «Бывaй…», пepшы вapыянт вядoмaй пecнi «Aлecя». На выставе прысутнічаюць абодва варыянта гэтага верша, і напісаны хлопчыкам, і перароблены ўжо сталым мужчынай.

Іншы перыяд, які прадстаўлены на выставе, паказвае творчаць Аркадзя Аляксандравіча ў годы Вялікай Айчыннай вайны. Днём ён працаваў, пісаў матэрыялы для газеты «Знамя Советов», а ноччу – паэму «Сцяг брыгады». Цяпер у наведвальнікаў музея з’явілася магцымасць паглядзець на некаторыя старонкі рукапіса гэтага твора.

Засталіся нам ад паэта і пераклады класічнай паэзіі на беларускую мову. Творы Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермантава, Тараса Шаўчэнкі, Аляксандра Твардоўскага,«Спеў аб Гаяваце» Гэнры Лангфэла і шмат іншых сёння магчыма прачытаць, дзякуячы Аркадзю Куляшову.

Апошні стэнд прысвечаны гонару, памяці народнаму паэту. Родныя, якія прысутнічалі на адкрыцці падзяліліся сваімі ўспамінамі і асабістымі дакументамі, звязанымі з творцам.

– Узгадваецца тое, як ён браў мяня з сабой, калі ездзіў у лес. Спыняліся побач с лесам, і Куляшоў стаяў і слухаў нешта. Памятаю таму што, калі дакладна пазнаёміўся з яго творчасцю, тады зразумеў, што слухаў ён зязюлю… – успамінае пляменнік паэта Маслоўскі Віталь Іванавіч.

Акрадзь Куляшоў нарадзіўся 110 гадоў назад, але памяць, яго творы застануцца назаўсёды.

Аліна КАНСТАНЦІНАВА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *