У шосты школьны дзень на прышкольнай тэрыторыі Раклевіцкай базавай школы панавала ажыўленая атмасфера. Навучэнцы і педагогі закладвалі ў рамках экалагічнай акцыі «Дрэва героя» малады сад.
Да гэтай падзеі былі падрыхтаваны яблыневыя саджанцы 10 гатункаў. Вучні з вялікай адказнасцю выконвалі сваю работу: адны рыхтавалі месцы для пасадкі, другія займаліся падтрымліваючымі кіёчкамі.
І вось настаў час завяршальнай стадыі. Згодна існуючых тэхналогій навучэнцы высадзілі маладыя саджанцы. Дзякуючы стараннай працы, сад хутка паўстаў перад удзельнікамі акцыі. Спадзяёмся, што нашы яблыкі будуць смачныя і сакавітыя, а з цягам часу сад значна папоўніцца другімі гатункамі пладовых дрэў.
Ларыса Сяргееўна ГАЎРОШ,
настаўнік біялогіі.
Дзятлаўскі раён,
Раклевіцкая базавая школа.