2 красавіка навучэнцы 1-га і 4-га класаў Круцілавіцкай школы прынялі актыўны ўдзел у адзіным уроку на тэму «Беларусь і Расія – краіны-сёстры».
У рамках правядзення мерапрыемства рабяты даведаліся пра саюзныя адносіны дзвюх дзяржаў у розных сферах жыцця, паглыбілі свае веды аб Беларусі. Усе ўдзельнікі на працягу правядзення мерапрыемства адказвалі на пытанні, складвалі гексы, састаўлялі прыказкі і тлумачылі іх сэнс, праглядвалі відэаролік па тэме ўрока, а напрыканцы на далоньках напісалі пажаданні сваёй краіне.
Мерапрыемста прайшло ў пазнавальнай атмасферы.
Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,
Вольга Васільеўна КАРДАШ,
настаўнікі пачатковых класаў,
Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.