Няўмольна хутка бяжыць час, пакідаючы ў гісторыі падзеі і даты. Толькі памяць пра іх застаецца вечна жывой і бачнай, а таму такой трапяткой, балючай і трывожнай.
У кожнай вёсцы ёсць людзі, якія памятаюць жахі Вялікай Айчыннай вайны. Мая бабуля, Людміла Васільеўна Гарох, адна з такіх жанчын.
Яна жыве ў вёсцы Малая Вольса, Клічаўскага раёна. Вайну яна сустрэла, калі ёй было тры гады, таму помніць мала што. Тады ў сям’і быў страшэнны голад, (іх усіх было сямёра чалавек), але гэта адклалася ў памяці на ўсё жыццё.
Ранняй вясной рвалі зялёны шчавель, варылі з яго суп. Елі мёрзлую бульбу: збіралі з апустошанных палей, прыносілі дамоў, чысцілі і таўклі ў ступе, пяклі каржы ( іх называлі “какоры”).
А яшчэ яна помніць, як матуля з старой коўдры сшыла ёй паліто. І калі наляталі на вёску варожыя самалёты, яна яго адзявала і крычала «Мама хавацца», а потым бегла сама хавацца ў канаву і чакала, пакуль самалёты праляцяць.
Вольга БЕЛАКУРСКАЯ,
вучаніца 5-га класа,
Клічаўскі раён, Бацэвіцкая школа.