У гэтым годзе даволі доўга прабівала вясна сабе дарогу. Пасля зімова-вясновых арэляў нарэшце наступіла доўгачаная вясна: павеяла цёплым ветрыкам, весялей засвяціла сонейка, зашчабяталі птушкі.
Пачуўшы вясёлы шчэбет птушак, супрацоўнікі і дзеці Гезгалаўскага дзіцячага саду вырашылі дапамагчы некаторым з іх у пабудове ўласнага жылля.
Выхаванцы прынялі ўдзел у раённай экалагічнай акцыі «Сустракаем пярнатых». Дзецям было даручана вынесці змайстраваныя шпакоўні на вуліцу і назіраць, як дарослыя будуць прымацоўваць іх на ствалы дрэў, якія растуць паўсюль на тэрыторыі дзіцячага саду.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з гонарам адчувала важнасць усёй «аперацыі», паколькі дзеці разумелі, што не ўсе птушкі маюць магчымасць віць сабе гнёзды.
Такім чынам дашкольнікам прывіваецца любоў да ўсяго жывога, яны ўсведамляюць, што неабходна берагчы прыроду і клапаціцца пра братоў нашых меньшых.
Галіна Вікенцьеўна ГАЎРОШ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі,
Дзятлаўскі раён, Гезгалаўскі дзіцячы сад.