Задача кожнага дарослага перадаць маладому пакаленню памяць аб гераізме нашых продкаў, дапамагчы выхаваць дзяцей у духу патрыятызму, любові да Радзімы.
Патрыятычная гадзіна «Захоўваем у сэрцах вялікую Перамогу» пачалася з прывітальнага слова бібліятэкара філіяла «Мальская сельская бібліятэка-клуб», якая расказала выхаванцам сада аб значэнні гэтай даты і аб героях вайны, аб тым, як нашы дзяды і бабулі абаранялі Радзіму з выкарыстаннем яркіх ілюстрацый і фотаздымкаў.
Каб замацаваць атрыманыя веды, правялі інтэрактыўную гульню-віктарыну «Дарогамі вайны» з простымі пытаннямі пра герояў вайны і пра тое, што такое патрыятызм. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні, паказваючы, што запомнілі шмат цікавага. Таксама арганізавалі гульнявыя моманты, якія дапамаглі стварыць атмасферу сяброўства і адзінства, праслухалі дзіцячыя вершы пра вайну.
У канцы патрыятычнай гадзіны абмеркавалі, як важна памятаць аб міры і берагчы яго. Дзецям прапанавалі падумаць аб тым, што кожны з нас можа зрабіць для таго, каб наша краіна была моцнай і мірнай.
Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.