Знаёміць дашкольнікаў з творамі аб вайне, аб яе героях дапамагаюць кнігі.
У госці да выхаванцаў спецыяльнай групы Нягневіцкай школы завітала бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі Наталля Мікалаеўна Філіпчык, якая расказала дзецям аб гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, аб тым, што салдаты абаранялі свае дамы і сваіх родных ад жорсткіх захопнікаў, праяўляючы пры гэтым мужнасць і гераізм. Паведаміла як цяжка жылося жанчынам і дзецям без бацькоў, братоў, якія адправіліся на фронт, каб абараніць мір і заваяваць свабоду для сваёй краіны, для нас з вамі. Наталля Мікалаеўна пазнаёміла дзяцей з героямі-аднасяльчанамі, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым ніколі нельга забываць, колькі бы часу ні прайшло.
Дзеці з задавальненнем слухалі расказы пра вайну, разглядвалі кнігі з ваеннымі падзеямі, з фотаздымкамі пра вайну і яе герояў, задавалі пытанні, цікавіліся фактамі, ваеннай тэхнікай і медалямі.
Спадзяёмся, што далейшая работа ў супрацоўніцтве з бібліятэкай працягнецца, а кнігі і надалей будуць духоўна ўзбагачаць маленькіх выхаванцаў і напаўняць іх свет дабром, спагадлівасцю і любоўю.
Вольга Дзмітрыеўна КАРПОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі,
Навагрудскі раён, Нягневіцкая школа.