Помнім і ганарымся

Беларусь помнит Из нашей почты Новости

Вучні 11-га класа Дварэцкай школы прынялі ўдзел у адзіным Уроку мужнасці «Помнім. Цэнім. Ганарымся», прысвечаным 80-годдзю Вялікай Перамогі.

У ходзе ўрока прайшліся па старонках Кнігі Памяці і нагадалі  падзеі, якія адбываліся падчас вайны ад самага пачатку і да вызвалення. Не пакінулі нікога раўнадушным старонкі Кнігі, якія распавядалі пра тое, як на акупіраванай тэрыторыі Беларусі нацысты ўстанаўлівалі «новы парадак» – сістэму палітычных, эканамічных і ваенных спраў, накіраваных на знішчэнне савецкага ладу, знішчэнне цэлых народаў, нежаданых фашысцкаму рэжыму. Успомнілі пра лагеры смерці, пра спаленыя фашыстамі вёскі, у тым ліку і ў Дзятлаўскім раёне. Яшчэ раз дакрануліся да подзвігу нашых землякоў, якія цаной свайго жыцця адстаялі сённяшняе мірнае неба: прадзеды двух вучняў нашага класа былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны.

У знак падзякі прадзедам, захавання гістарычнай памяці аб гераічных подзвігах беларускага народа і ахвярах нацызму ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, вучні прынялі удзел у рэспубліканскім праекце «Пісьмо прадзеду» і напісалі лісты гераічным продкам. Для ўсіх нас вельмі важна жыць пад мірным небам і не ведаць жахаў вайны.

Ірына Міхайлаўна ЛЯЎШУК,

класны кіраўнік11-га класа,

Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *