Вучні пачатковых класаў Круцілавіцкай базавай школы акрануліся да гісторыі

Беларусь помнит Из нашей почты Новости

Вучні пачатковых класаў Круцілавіцкай базавай школы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці наведалі музей “Дзеці ліхалецця” на базе Новаяльнянскай сярэдняй школы.

Кіраўнік музея – Крывеня Тамара Уладзіміраўна – паведаміла рабятам пра цяжкі лёс дзяцей, якія ў чэрвені 1941 года апынуліся на Дзятлаўшчыне, пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, пра генацыд беларускага і яўрэйскага насельніцтва нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Навучэнцы даведаліся пра лёс канкрэтных асоб, пабачылі фотаздымкі і асабістыя рэчы дзяцей з “эшалона смерці”, фотаздымкі канцлагераў, ваенных падзей і інш. А яшчэ падчас экскурсіі дзеці пабывалі каля будынка былога ў гады вайны піянерскага лагера, ля помніка загінуўшым у г/п Наваельня, на месцы масавага расстрэлу яўрэяў ля чыгуначнага вакзалу г/п Наваельня і на месцы расстрэлу 18 красавіка 1944 года членаў партызанскага атрада ў в. Варакомшчына.

Усе ўдзельнікі экскурсіі атрымалі новыя і паглыбілі свае веды аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на Дзятлаўчыне.

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

Вольга Васільеўна КАРДАШ,

настаўнікі пачатковых класаў,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *