Сямейнае спартыўнае свята ў Нягневіцкай школе

Из нашей почты Новости

15 мая ў Нягневіцкай школе сярод сем’яў выхаванцаў адбылося спартыўнае свята «Тата, маці, я – спартыўная сям’я», прымеркаванае да Дня сям’і.

Спартыўнае свята пачалося з вясёлай размінкі. Камандам былі прапанаваны розныя заданні, дзе ўсе ўдзельнікі змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі. З вялікім задавальненнем усе паўдзельнічалі і ў віктарыне  аб  здаровым ладзе жыцця.

Свята прайшло на адным дыханні. Кожная сям’я прадэманстравала шпаркасць, спрыт, цягавітасць і згуртаванасць. Малайцы дзеці і іх бацькі! Усе спаборнічалі ад душы.

Выказваем вялікую падзяку і ўдзячнасць семьям Улады Арноўскай, Дарыны Гнілякевіч, Васілісы Дударэвіч, Дар’і Лейка, а таксама спадзяёмся на актыўны ўдзел бацькоў і ў будучыні.

 Праведзенае мерапрыемства пакінула і ў дзяцей і ў дарослых шмат станоўчых эмоцый, жаданне дарыць каханне і клопат сваім блізкім людзям.

Вольга Дзмітрыеўна КАРПОВІЧ,

выхавальнік дашкольнай адукацыі,

Навагрудскі раён, Нягневіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *