Міжнародны конкурс «Агульны шлях да Вялікай Перамогі» быў аб’яўлены ў верасні 2024 года Чувашыяй і Беларуссю. У конкурсе прымалі ўдзел школы нашай краіны.
Валерыя Астапенка і Дар’я Паджарава, вучаніцы 7-га і 9-га класаў Макранскай школы, падрыхтавалі даследчую працу «Дзяўчаты з Чувашыі або Аб медыцынскіх сёстрах 324-й Верхнедняпроўскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі».
Аграгарадок Мокрае ў гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў акупацыі, як і ўвесь Быхаўскі раён. Мокрае ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызваляла 324-я Верхнядняпроўская Чырванасцяжная стралковая дывізія. Сфарміравана дывізія ў Чувашыі. Многія чувашы ўвайшлі ў яе склад, ваявалі, загінулі і пахаваны на беларускай зямлі.
У сакавіку гэтага года нашы юныя краязнаўцы сталі ўдзельнікамі пленарнага пасяджэння Міжнароднай канферэнцыі «Спадчына Вялікай Перамогі» ў рэжыме відэаканферэнцсувязі. Канферэнцыя была прысвечана конкурсу «Агульны шлях да Вялікай Перамогі».
Пры падвядзенні вынікаў у Чувашыі Астапенка Валерыя і Паджарава Дар’я ўзнагароджаны міжнародным Дыпломам пераможцы. Кіравалі праектам педагогі Сяргей Пятровіч Кулаеў і Алена Уладзіміраўна Цывілька. З усёй Беларусі выдзелена 10 даследчых работ, якія аб’яўлены пераможцамі. Сярод гэтых 10 работ работа Валерыі і Дар’і. Гэта вельмі радуе і стымулюе дзяўчынак да новых даследаванняў.
Алена Уладзіміраўна ЦЫВІЛЬКА,
настаўнік, кіраўнік музея,
Быхаўскі раён, Макранская школа.