Акцыя «Чырвоная стужачка»

Из нашей почты Новости

Штогод у Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе праходзіць акцыя «Чырвоная стужачка», прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам.

На вуліцах аграгарадка навучэнцы школы распаўсюдзілі інфармацыйна-прафілактычныя матэрыялы. Падчас правядзення акцыі дзеці ўручалі прахожым чырвоныя стужкі – сімвалы ўсведамлення людзьмі важнасці праблемы СНІДу.

Акцыя дазволіла звярнуць увагу на ўсю сур’ёзнасць дадзенай праблемы, данесці інфармацыю па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі да насельніцтва, матываваць да захавання здароўя.

Вераніка Мікалаеўна КРУПЕНЧЫК,

класны кіраўнік 9-га класа.

Бераставіцкі раён,

Пархімаўскі яслі-сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *