Беларусь без межаў

Из нашей почты Новости

Патрыятычнае выхаванне маладога пакалення – адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці бібліятэкі, лічыць супрацоўнік філіяла «Альхоўская сельская бібліятэка».

Каб больш даведацца пра гісторыю і культуру сваёй краіны, а таксама адчуць гонар за сваю Радзіму была праведзена для дзяцей прышкольнага лагера «8-ы цуд свету» гульнявая праграма «Беларусь без межаў».

Прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў гульнях «Купалінка», «Я люблю Беларусь!», дзе кожны змог выказаць сваю любоў да Радзімы, анлайн-віктарыны «Мая Беларусь!», узгадалі таксама і беларускія традыцыі.

Пытанні ахоплівалі розныя раздзелы: сімволіка Рэспублікі Беларусь, веды геаграфіі краіны, яе прамысловасці, літаратуры і гістарычных памятных мясцін. Таксама было праведзена азнаямленне ўдзельнікаў квэста з самымі цікавымі славутасцямі Беларусі, вядомымі ва ўсім свеце брэндамі беларускай прадукцыі.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *