У рамках Года добраўпарадкавання была арганізавана і праведзена пазнавальна-гульнявая праграма «Не шкодзь прыродзе, жыві з ёй у згодзе» для дзяцей з прышкольнага лагера «Вясёлка» ў філіяле «Альхоўская сельская бібліятэка».
Дзеці ўсвядомілі важнасць прыроды для чалавека, даведаліся цікавыя факты вычарпальных і невычэрпных рэсурсаў планеты, негатыўны ўплыў чалавека на прыроду. Шмат займальных рэбусаў, загадак, гульняў, віктарын і ўсё, што датычылася тэмы экалогіі чакала дзвюх камандаў «Зямля» і «Вада». Кніжная выстава «Юны эколаг» раскрыла тэму і саму прафесію эколаг.
Хлопчыкі і дзяўчынкі выявілі сябе як абаронцы прыроды, якія любяць і ахоўваюць яе.
Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.