Прэзентацыя зборніка “У іх жыцці была вайна”

Из нашей почты Новости

2 ліпеня 2025 года ў 15:00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя зборніка твораў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і “дзяцей вайны” “У іх жыцці была вайна”. Выданне зборніка рэалізавана ў межах сумеснага грамадзянска-патрыятычнага праекта “Мастацкае слова – як штык Перамогі” паміж музеем і Мінскім абласным аддзяленнем грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

У кнізе змешчаны асобныя паэтычныя, празаічныя і публіцыстычныя творы пісьменнікаў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, якія з’яўляюцца ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, ці чыё дзяцінства прыйшлося на гады ваеннага ліхалецця. Змест гэтых твораў – своеасаблівая споведзь сведкаў жахаў таго часу, аповед аб высокіх учынках людзей, якія апынуліся ў небяспечных для жыцця абставінах.

Чытач мае магчымасць пранікнуцца літаратурна-мастацкім адлюстраваннем франтавых падзей, болем страты родных і блізкіх, запаветам для нашчадкаў захоўваць памяць аб мінулым, аберагаць мір і спакой беларускага народа, ствараць надзейную будучыню.

Выданне прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *