Ідэальная аднакласніца. Якая яна?

Из нашей почты Новости Онлайн-проект "Классный час с "Зорькой"

Пачатак сакавіка для нас, хлопчыкаў, як і для ўсіх мужчын, заўсёды прыносіць многа прыемных клопатаў і хваляванняў. Мы прывыклі да таго, што жаночы дзень 8 Сакавіка добрае і вясёлае свята. Мы любім яго за ўсмешкі нашых аднакласніц і настаўніц, мам і бабуль, а значыць усіх жанчын. У гэты дзень прынята дарыць жанчынам кветкі. Мы ж падрыхтавалі  незвычайны вясновы букет, які складаўся з вершаў, песень, конкурсаў і слоў віншавання!

Спачатку мы павіншавалі нашых дзяўчынак і настаўніцу Ірыну Аляксандраўну Лаўцэвіч з 8 Сакавіка, прачыталі вершы.

Далей былі конкурсы для дзяўчынак: «Якая ты гаспадыня» (адгадвалі загадкі на словы кухоннага начыння), «Самая кемлівая» (складалі прыказкі са слоў СЭРЦА, СОНЦА, ЛЕПШ, МАЦІ, ГРЭЕ; НЯМА, РОДНАЯ, ЧЫМ, ДРУЖКА, МІЛЕЙ, МАТУХНА), «Прыгатуй боршч» (знаходзілі патрэбныя інгрэдыенты для падрыхтоўкі стравы з прапанаваных малюнкаў у канверце), «Інтуіцыя» (знаходзілі картку са сваім імем з  вывешаных на дошцы таблічак з імёнамі дзяўчынак, напісаных наадварот), «Ласкавае слова» (казалі ласкавыя словы пра маму), «Самая артыстычная» (на лепшае выкананне танца), Міс «Элегантнасць» (хлопчыкі выбіралі самую элегантную аднакласніцу). Пераможцаў не было, усе дзяўчынкі вельмі стараліся. Мы падарылі ім святочныя паштоўкі зробленыя сваімі рукамі.

Потым было абмяркоўванне прыпавесці пра злога чараўніка і ўсмешлівую дзяўчынку. У выніку абмяркоўвання склалі партрэт ідэальнай аднакласніцы. Гэта: акуратная  і працалюбівая, прыемная, добрая і таварыская дзяўчынка, адкрыта ўсяму новаму і поўная энергіі і цяпла; умее згуртаваць каманду і распаліць здаровы дух спаборніцтва; надзейная і адданая, не любіць плёткі; мае высокі ўзровень адказнасці, ўважлівая да пачуццяў іншых людзей, справядлівая, спагадная  і прыстойная, заўсёды гатовая прыйсці на дапамогу, дапамагчы справай ці хоць бы радай, яна заўсёды падтрымае, калі дрэнна, і падніме настрой; адкрытая, з ёй прыемна і цікава размаўляць; сумленная і шчырая, дакладная і разумная, ёй можна распавесці любы сакрэт і яна ніколі не разбоўтае яго; ніколі не хлусіць і таму імкнецца заўсёды і ўсім казаць праўду. Мы жадаем  сабе і ўсім мець менавіта такіх аднакласніц!

Тэсты па малюнках нам вельмі спадабаліся. На першым малюнку адны ўбачылі дрэва, другія — гарылу ці львіцу, а вось рыбы не ўбачыў ніхто, колькі не імкнуліся. На другім малюнку ўсе ўбачылі твар. Расшыфроўка ўбачанага некаторых развесяліла, некаторых прыемна здзівіла і збянтэжыла. Тэст «Пазнай сябе» спадабаўся больш. Кожны жадаў максімальна ацаніць свае здольнасці і імкненні, стараўся адказваць сумленна. Атрыманыя балы ніхто не прамаўляў услых, але расшыфроўку ўсе слухалі ўважліва і нават прасілі паўтарыць. 

Яшчэ расказвалі пра мам і бабуль, пра сваю любоў і павагу да іх, распавядалі пра іх прафесіі, захапленні ў вольны час.

Філворд разгадалі разам і склалі слова з пакінутых літар: загадка.

Класная гадзіна прайшла весела, ажыўлена, пазітыўна!

Вучні 3-га класа,

Максім ЛОЙКА і

Ганна Сяргееўна ГВАЗДОЎСКАЯ,

Гродзенскі раён, Свіслацкая школа.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *