Свята ў Будславе

Из нашей почты Новости

Аграгарадок Будслаў вядомы далёка за межамі Мядзельскага раёна. Менавіта тут кожны год у пачатку ліпеня адбываецца ўсім вядомы Будслаўскі фэст.

Сёлета, як і некалькі гадоў запар, пабывала там разам са сваёй сям’ей і аднакласніцай. Мне пашчасціла пагутарыць з удзельніцай одной з самых вялікіх пілігрымак «Мінск – Будслаў», якая налічвае 354 чалавек, Анастасіяй Кардаш:

– Удзельнікам пілігрымкі з’яўляюся ўжо другі раз. І штогод наша пілігрымка праходзіць 125 кіламетраў. Пілігрымку можна параўнаць з невялічкім жыццем, у якім ты знаходзіш новых знаёмых і ўмацоўваеш адносіны са старымі. Ісці да Будслава было лёгка, але часам перашкаджала спякота. Пілігрымка – гэта не толькі актыўнасць ножкамі, але і спевы ў хоры, гатаванне ежы і добры настрой.

Шчыра падзякавала сваёй субяседніцы за размову і задумалася аб тым, каб прыняць удзел у пілігрымцы ў наступным годзе.

Ганна УЛЬЯНКА,

вучаніца 9-га класа,

Вілейскі раён, Даўгінаўская школа імя У.І.Слабодчыкава.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *