Вясёлая закладка

Из нашей почты Новости

Летам у бібліятэцы дзеці могуць не толькі чытаць кнігі, але і ўдзельнічаць у розных мерапрыемствах, накіраваных на развіццё іх творчых здольнасцей і цікавасці да чытання. «Я – прыгожая закладка, я патрэбна для парадку», пад такім дэвізам на днях прайшло чарговае займальнае мерапрыемства ў Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы.

Бібліятэкар правяла майстар-клас «Вясёлая закладка». Закладка дапамагае не толькі хутка знаходзіць патрэбную старонку тэксту, але і захоўвае кнігу. Удзельнікі даведаліся аб тым, як і адкуль з’явілася кніжная закладка, якой яна была даўным-даўно і якой можа быць зараз. Дзеці ўспомнілі, як трэба ставіцца да кнігі, пагулялі ў гульню «Што любіць кніжка?». Затым з энтузіязмам рабілі вясёлыя закладкі з каляровага кардона.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *