Пасля летніх канікул прыемна сустрэцца з аднакласнікамі і сябрамі на традыцыйных мерапрыемствах. У Хвінявіцкай школе адзначылі Дзень беларускага пісьменства. Гэта важная справа для ўсёй краіны, а мы заўсёды адкрыты новым ведам, цікавым і захапляльным падарожжам.
Навучэнцы 5–6-х класаў наведалі інтэрактыўную пляцоўку «Спадчына беларускіх асветнікаў». Падчас работы пляцоўкі ў госці завітала бібліятэкар філіяла «Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб». Яна правяла абзор навінак бібліятэчнага фонду. Навучэнцы адгадвалі крыжаванкі, выступалі з прамовамі-водгукамі на прачытаныя творы, зачытвалі выказванні пра родную мову, а таксама здзейснілі міні-падарожжа ў мінулае. Распавялі падчас мерапрыемства пра горад Ліду, у якім сёлета пройдзе святкаванне Дня беларускага пісьменства на ўзроўні рэспублікі.
Гістарычныя і культурныя дзеячы Беларусі ўзгадаліся не раз на працягу тэматычнага дня. Мы, падрастаючае пакаленне, помнім, цэнім і перадаём нашчадкам. Пад такім лозунгам прайшла вандроўка «Постаці друкароў праз стагоддзі». Навучэнцы 10–11-х класаў падрыхтавалі гульнёвыя заданні для вучняў 1–5-х класаў. Яны паведамілі ў займальнай форме пра друкароў і асветнікаў зямлі беларускай. Гэта былі незабывальныя хвіліны сяброўства і супрацоўніцтва старэйшых вучняў і малодшых. Для некаторых старшакласнікаў такія сустрэчы маюць важнае значэнне ў выбары прафесіі так, як яны наведваюць факультатыў «Уводзіны ў педагагічную прафесію». Родная мова аб’ядноўвае людзей блізкіх па духу. Нашы вучні – гэта адна вялікая сям’я.
У школьнай біліятэцы былі арганізаваны выставы-кніг «Вайна глядзіць праз кніжныя старонкі», прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, захаванню памяці ахвяр генацыду на тэрыторыі Беларусі, а таксама «Беларускія асветнікі і першадрукары праз стагоддзі», на якой былі прадстаўлены кнігі і часопісы пра наша багатае і цікавае гістарычнае мінулае.
Чэлендж «Кветка Радзімы – васілёк» узбагаціў мову ўсіх удзельнікаў так, як неабходна было падрыхтаваць і прэзентаваць выказванні пра родную мову беларускіх паэтаў і празаікаў.
Дзень беларускага пісьменства ў Хвінявіцкай школе паказаў, што мы часцінка нашай дзяржавы. Толькі разам, у сяброўстве, здолеем прынесці карысць, і Год добраўпарадкавання краіны будзе ўпрыгожаны цікавымі праектамі і карыснымі справамі.
Таццяна Віктараўна ЖЫНКО,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
Дзятлаўскі раён, Хвінявіцкая школа.