Пра праект “Творым дабро з гарачым сэрцам, падарожнічаем у краіну “Лета”

Новости

Навагрудская школа № 5

У аздараўленчым лагеры “Гарачыя сэрцы” на базе навагрудскай школы № 5 да канца жніўня два атрады, “Васількі” і “Праменьчыкі”, рэалізоўваюць сумесны праект “Творым дабро з гарачым сэрцам, падарожнічаем у краіну “Лета”. Мерапрыемствы прысвечаны юбілею роднага горада, паролем для выхаванцаў стала словазлучэнне “малая радзіма”.

Юным краязнаўцам запомніўся шпацыр па старадаўніх вулачках – “Навагрудку – 975 гадоў”. Яркія ўражанні засталіся пасля наведвання міні-музея пад адкрытым небам “Згубленая спадчына”. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўбачылі макеты архітэктурных збудаванняўгорада, даведаліся аб іх мінулым.

Аздараўленчы лагер Гарачыя сэрцы

Выхаванцы ўсклалі кветкі да помніка прападобнаму Елісею Лаўрышаўскаму – заснавальніку Лаўрышаўскага манастыра, – зацікаўлена паслухалі пра яго жыццё і міласэрныя справы.

У карціннай галерэе земляка Кастуся Качана ўсім спадабалася калекцыя жывапісу, шклянога посуду і прадметаў побыту.

Наперадзе чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі. Хацелася б, каб трапяткая любоў да сваёй малой радзімы засталася назаўсёды ў нашых выхаванцаў у сэрцы. Гэта пачуццё можна параўнаць з шчырай любоўю да мацi. Нездарма гаворыцца ў прыказцы: “Адна ў чалавека родная маці, адна ў яго і Радзіма”.

Наталля БУЦКЕВІЧ, выхавальнік аздараўленчага лагера “Гарачыя сэрцы”.

г. Навагрудак, школа № 5.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *