У Пятрэвіцкай школе працуе летні аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем «#Вместе_ярче».
20 навучэнцаў праявілі жаданне правесці канікулы ў лагеры, дзе яны даведаюцца шмат новага і цікавага, знойдуць агульныя інтарэсы, разаўюць інтэлектуальныя здольнасці і ўмацуюць здароўе.
Кожны дзень лагера поўны цікавых падзей і мерапрыемстваў. Сумаваць нікому не давядзецца!
Чэлендж «Будзем разам» у рамках рэспубліканскай акцыі «Эфектыўнае лета» даў магчымасць навучэнцам выказаць свае адносіны да лагера.
Таццяна Уладзіміраўна ГІРЫНОВІЧ,
дырэктар аздараўленчага лагера «#Вместе_ярче»,
Навагрудскі раён, Пятрэвіцкая школа.