Навагрудскія школьнікі шукалі свой шлях у жыцці

Из нашей почты Новости

Дзіўна, колькі на нашай Зямлі самых розных прафесій! І кожны чалавек, калі прыходзіць час, задумваецца, кім жа яму стаць, якую прафесію выбраць. Аб гэтым разважалі вучні 8-ых класаў школы №7 г.Навагрудка на мерапрыемстве шостага школьнага дня «Формула прафесій». Школьнікі адзначалі, як важна зрабіць правільны выбар, таму што прафесія застаецца з чалавекам на ўсё жыццё. Праца не павінна абцяжарваць, а наадварот павінна прыносіць радасць. На мерапрыемстве васьмікласнікі пазнаёміліся з формулай выбару прафесіі, з фактарамі выбару працы, а таксама з групамі прафесій: «Чалавек-Прырода», «Чалавек-Тэхніка», «Чалавек-Мастацкі вобраз», «Чалавек-Чалавек», «Чалавек-Знакавая сістэма». Вучні ўдзельнічалі ў дыскусіі і дзяліліся сваімі меркаваннямі, якімі якасцямі павінен валодаць чалавек той ці іншай прафесіі, адзначалі плюсы і мінусы прафесіі, а таксама прыводзілі цікавыя факты з гісторыі ўзнікнення прафесіі. Дзякуючы гэтаму мерапрыемству рабяты змаглі пазнаёміцца з некаторымі новымі для сябе  прафесііямі і, магчыма, гэта дапаможа вызначыцца школьнікам з тым, што ім цікава, каб зрабіць правільны выбар у будучыні.                                                                               

Валянціна Віктараўна МАНЮК,

класны кіраўнік 8-га класа «А»,

г. Навагрудак, школа № 7.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *