Канюхоўская школа адзначыла старажытнае свята дастатку

Новости

У беларускім народным календары ёсць асаблівае свята Багач. У мінулым людзі адзначалі яго тады, калі апошні сноп быў дажаты. Сноп урачыста прыносілі ў хату, абмалочвалі, зерне ссыпалі ў лубку. Затым устаўлялі свечку і запальвалі яе. Такім чынам рабіўся «багач», які заносілі ў кожны двор з пажаданням багацця.

«Багач», згодна з павер’ем, забяспечваў ніву жытам і прыносіў у хату дастатак і шчасце. «Прышоў Багач – кідай рагач, бяры сявеньку – сей памаленьку!». Сама назва свята адсылае нас да багацця, дастатку і дабрабыту. У гэты дзень было прынята пячы вялікі каравай з зерня новага ўраджаю. З году ў год ужо стала традыцыяй у Канюхоўскай школе адзначаць свята «Багач». Вучні з вялікай адказнасцю рыхтаваліся да свята: падбіралі загадкі, вершы і песні, развучвалі танцы. Прымалі ўдзел у конкурсах «Кляновы лісток», «Ручайкі», «Не абрані бульбу», дзе патрэбна было паказаць кемлівасць, хуткасць і з’яднанасць. Усе працавалі дружна, з агеньчыкам. Свята прайшло на высокім узроўні. Гэта быў сапраўдны святочны дзень, напоўнены народнай мудрасцю, гульнямі і весялосцю!

Ларыса Дзмітрыеўна ЖВАЛЕЎСКАЯ,

кіраўнік аб’яднання па інтарэсах «Спадчына»,

Бераставіцкі раён, Канюхоўская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *