
17 лістапада навучэнцы 2-га класа Круцілавіцкай базавай школы прынялі актыўны ўдзел у правядзенні інфармацыйнай гадзіны на тэму «Жудасныя лічбы вайны».
Падчас правядзення мерапрыемства вучні паглыбілі свае веды аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, усвядомілі паняцце “генацыд”, даведаліся аб колькасці знішчанага нямецка-фашысцкімі захопнікамі мірнага насельніцтва і ваеннапалонных, аб колькасці спаленых і разбураных гарадоў і вёсак Беларусі, аб колькасці замучаных у канцлагерах людзей і інш.
Дзякуючы нагляднаму матэрыялу і дапаможніку «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Для 1-4 класаў» другакласнікі даведаліся аб лагерах смерці, якія існавалі на Беларусі ў гады вайны, аб успамінах дзяцей з ваеннага акупацыйнага перыяду і зверствах фашыстаў. Мерапрыемства прайшло ў пазнавальнай атмасферы.
Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,
класны кіраўнік 2-га класса,
Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.
