Навучэнцы пачатковых класаў Круцілавіцкай школы былі на экскурсіі ў г. Ліда, дзе наведалі Цэнтр бяспекі ўстановы «Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС».
Хлопчыкі і дзяўчынкі паглыбілі веды аб правілах пажарнай бяспекі, правілах бяспекі на вадаёмах у розныя сезоны года, паўтарылі правілы паводзін падчас навальніцы, правілы бяспечных паводзін у лесе, у хаце. Навучэнцы паглядзелі навучальныя мультфільмы і відэаролікі, адказвалі на пытанні экскурсавода, вучыліся выклікаць экстраныя службы ў розных сітуацыях, праходзілі задымленае памяшканне, збіралі неабходныя рэчы для паходу ў лес. Напрыканцы адказвалі на пытанні тэсту пры дапамозе планшэтаў.
Інтэрактыўныя гульні, тэматычныя сюжэтныя выставы, сучасныя трэнажоры, спецэфекты і добразычлівыя адносіны экскурсавода дапамаглі зрабіць экскурсію пазнавальнай і незабыўнай для вучняў.
Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,
настаўнік пачатковых класаў,
Анатоль Канстанцінавіч ЛАКЦЕВІЧ,
кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання,
Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.