У Беліцкай школе прайшоў інтэрактыўны занятак для самых маленькіх

Беларусь помнит Из нашей почты Новости

9 сняжня – Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду. Менавіта ў гэты дзень, у 1948 годзе, была прынята Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.

77 гадоў прайшло з таго часу, але не заціхае пошукавая дзейнасць, пакуль апошняя ахвяра жудаснага бясчынства не будзе знойдзена і захавана.

Напярэдадні гэтай даты ў Беліцкай школе ў дзіцячым садзе прайшла экскурсія і інтэрактыўны занятак «Памяць і боль». Спачатку выхавацель дзіцячага сада Ірына Казіміраўна Аннагіева расказала дзецям аб вайне, аб тых цыжкіх умовах, у якіх раслі такія ж малыя, як і яны. Былі паказаны фрагменты ваеннай хронікі. Пазнаёмілі дзяцей з кнігай аб жудасных фактах пра генацыд. Занятак прадоўжылі ў школьным музеі «Спадчына», дзе кіраўніком музея Чэславай Івосіфаўнай Валюк была праведзена экскурсія для самых маленькіх жыхароў Беліцкай школы. Вочы дзяцей гавораць самі за сябе. Яны вельмі блізка да сэрца прынялі кожны расказ пра вайну, пра цяжкі лёс, які напаткаў дзяцей у той жудасны час. Дзеці і вайна – зусім не тыя словы, якія павінны быць побач, таму выходзілі дзеці ціха ціха, задуменна з пакояў музея…

Памяць трэба захоўваць. Калі нашы самыя маленькія жыхары краіны Беларусь будуць ведаць і разумець, як страшна слова “вайна”, што нясе яна не радасць, а боль і смутак, то  дасягнуўшы дарослага ўзроста будуць абараняць мірнае неба над галавою і імкнуцца да стварэння, а не разбурэння.  І ў заключэнні хачу сказаць словамі адной вельмі добрай дзіцячай песні: «Хай заўжды будзе Мір!»

Іна Анатольеўна ВАЙЦЕХОЎСКАЯ,

настаўнікдэфектолаг,

Лідскі раён, Беліцкая школа



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *