Вучні Лойкаўскай школы запрашаюць у музей

Из нашей почты Новости

Традыцыйнае мерапрыемства у народным комплексна-краязнаўчым музеі «Вытокі» Лойкаўскай школы – «Сэлфі ў музеі».

Усе жадаючыя могуць зрабіць фота  на фоне экспанатаў. Найбольш папулярнымі музейнымі прадметамі ў малодшых школьнікаў былі лялькі, зробленыя з ільну, дзіцячыя абіякі, плеценыя лапці, вышываны фартух гаспадыні.

Гліняныя вырабы, прадметы з «бабінага кута», саматканыя ручнікі, сялянская печ сталі аб’ектам для фотаздымкаў у дзяўчынак сярэдняга і старэйшага ўзросту. А ўвагу хлопцаў прыцягвалі сельскагаспадарчыя прылады працы, збруя для каня, мужчынскія боты. «Ццяпер ведаем, што боты – гэта абутак беларусаў, а не чат-боты ў тэлефоне», – пажартаваў Аляксей Жук.

Выпускніца школы, пераможца рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў у 2023 годзе Ангеліна Жук зрабіла на памяць сэлфі з ручнікамі. Аляксея Ваявоцкага зацікавіў хамут. Ён успомніў сялянскі падворак і дзядулевага каня па мянушцы «Танцор». Наведвальнікі размяшчалі фотаздымкі ў сваіх акаўнтах і сацыяльных сетках.

А можа і вы хочаце зрабіць на памяць сэлфі з сапраўдным біўнем маманта, патрымаць у руках старажытную крамянёвую сякеру, размалоць зерне на каменных жорнах? Тады запрашаем у народны музей «Вытокі» ў аграгарадку Лойкі Гродзенскага раёна!

Люцына Чаславаўна РАМАНЧУК,

кіраўнік народнага комплексна-краязнаўчага музея «Вытокі»,

Гродзенскі раён, Лойкаўская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *