Памяць аб трагедыі. Як бібліятэкі Астравецкага раёна захоўваюць гісторыю генацыду беларускага народа

Беларусь помнит Из нашей почты Новости

У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь перажыла небачаную трагедыю. Знішчэнне цэлых вёсак разам з жыхарамі, лагеры смерці, масавыя расстрэлы мірнага насельніцтва – гэта горкія старонкі нашай гісторыі, пра якія нельга забываць. У сучасных умовах захаванне памяці аб тых падзеях і супрацьдзеянне спробам перапісаць гісторыю набываюць асаблівую важнасць.

Сістэматычную працу па гістарычным асвячэнні гэтай тэмы вядуць бібліятэкі раёна. Праз розныя мерапрыемствы яны даносяць да чытачоў, асабліва да маладога пакалення, праўду аб тых жудасных гадах, каб трагедыя мінулага ніколі не паўтарылася.

У Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы для наведвальнікаў правялі гістарычны дыліжанс «Імя ёсць у гэтага героя – Вялікай Арміі просты салдат». Удзельнікі гаварылі пра мужнасць і гераізм воінаў, успаміналі тых, хто аддаў жыццё за мірнае неба. У рамках мерапрыемства чыталі вершы пра вайну, адказвалі на пытанні віктарыны. Завяршылася сустрэча хвілінай маўчання ля помніка ўсім, хто не вярнуўся з палёў бітваў.

«Генацыду няма апраўдання» – пад такой назвай прайшоў урок-рэквіем у школе № 1, які правяла бібліятэкар Мальскай сельскай бібліятэкі-клуба. Вучням нагадалі пра жудасныя падзеі вайны: масавыя знішчэнні, лагеры смерці, злачынствы нацысцкага рэжыму супраць нявіннага насельніцтва. Школьнікі ўдзельнічалі ў віктарыне, а таксама пазнаёміліся з кнігамі, фатаграфіямі і дакументамі, якія раскрываюць маштабы трагедыі беларускага народа.

У Астравецкай раённай бібліятэцы ў рамках Дня памяці «Нельга забыць, нельга зразумець» быў праведзены інфармацыйны агляд выставы «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае». Бібліятэкар звярнула ўвагу на тое, каб паглыбіць веды пра тыя крывавыя падзеі і новыя факты трагедыі можна з кніг і артыкулаў перыядычных выданняў, прадстаўленых на выставе.

Праз такія сустрэчы і мерапрыемствы бібліятэкі раёна выконваюць важную місію: яны захоўваюць і перадаюць гісторыю, каб кожны, асабліва малады чалавек, разумеў кошт мірнага жыцця і важнасць захавання памяці пра мільёны ахвяр генацыду.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *